Январь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
     1  2  3  4  5
 6  7  8  9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

19.08.2019 Творчая сустрэча з "Саюзам беларускіх пісьменнікаў"

19 жніўня зноў да нас у цэнтр завiталi таленавітыя прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў». 

Саюз беларускіх пісьменнікаў – самая сталая творчая арганізацыя Беларусі. Прафесійная, добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь, спрыяе развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры і мовы. Саюз пісьменнікаў створаны з мэтамі абароны творчых правоў, прафесійных і сацыяльных інтарэсаў літаратараў, забеспячэння ўмоў для практычнай рэалізацыі свабоды слова і друку, аховы творчай спадчыны.

Дзецям было вельмі цікава абменьвацца творчасцю і проста атрымліваць асалоду ад добрай кампаніi. 

ВВЕРХ