Май 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
     1  2  3  4  5
 6  7  8  9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

21.02.2019 Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, навучэнцы цэнтра сабраліся ў актавай зале, каб прыняць удзел у грандыёзнай і разам з тым пяшчотнай і вельмі цёплай літаратурна-музычнай кампазіцыі, падрыхтаванай  тэлевізийным каналам "Лідар", які прадставіў святочны выпуск пад назвай "Гімн роднай мове".

Рыхтаваліся да яго самааддана на працягу ўсёй змены: вучылі на роднай мове вершы, песні, прыказкі і прымаўкі. Гледачы атрымалі вялікае задавальненне ад убачанага і пачутага, удзельнікі – ад выкананай работы і ад зробленых  настаўніцай беларускай мовы і літаратуры спецыяльна для іх цукерак.

Актывісты змены былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі.

ВВЕРХ