Апрель 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       1  2 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29  30     

24.02.2021 Падарожжа з элементамі гульні-віктарыны “Наша Беларусь”

      О беларусь, мая калыск

Жыццё маё, прытулак мой!

 З гарачаю любоўю нізка    

Схіляюся перад табой.       

Пятро Глебка      

На працягу падарожжа па Беларусі мы высветлілі, што ведаем пра сваю Радзіму, любаваліся на прыгожыя, дзівосныя беларускія краявіды, прыслухоўваліся да песень, што спявае наша зямля, а таксама даведаліся шмат новага і цікавага. Напрыклад, што “Песняры” – беларускі вакальна-інструментальны ансамбль і вядомы ў першую чаргу дзякуючы сваім цудоўным песням, прысвечаным нашаму роднаму краю; што ад Белаполя бяруць свой пачатак людзі, імя якім – БЕЛАРУСЫ; што наш народ мае схільнасць да трапнага, выразнага слова; што беларускія народныя гульні вясёлыя і нават “прышпільныя”; што “загадкі з роднай хаткі” вучаць кемлівасці і дасціпнасці; што , на жаль, мы не заўсёды заўважаем прыгожае побач з намі.

Мы абышлі нашу Радзіму, пабачылі блакітныя азёры і рэкі, векавыя дубы і духмяныя лугі, касцёлы і замкі і зразумелі, што менавіта ад кожнага  нас залежыць яе прыгажосць . Кожны з нас павінен задаць сабе пытанне: што я раблю сёння, цяпер, для сваёй Айчыны, як пражыву свой  хаця бы дзень, каб не было сорамна перад роднымі і асабліва перад сабой.

ВВЕРХ