13.04.2023 Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Беларуская – самая мая!»
Беларуская – самая мая! Прачытайце гэты сказ і ўдумайцеся. На якое са слоў не паставіш лагічны націск, заўжды адчуеш, як мы, беларусы, ганарымся сваёй мовай, беражом і любім яе.
“Ад прадзедаў спакон вякоў” дасталася нам наша багатая спадчына – казкі, загадкі, забаўлянкі,прыказкі, прымаўкі, песні, традыцыі, рамёствы.
Узнавіць ужо вядомае і даведацца пра невядомае, захапіцца выкананнем разнастайных заданняў і, праявіўшы актыўнасць і кемлівасць, пры падтрымцы сяброў справіцца з пастаўленымі задачамі змаглі сёння дзеці падчас інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Беларуская – самая мая!”, на якую запрасіла ўсіх жадаючых настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Ўладзіміраўна Яновіч.
Праз цікавую гульню падрастаючае пакаленне далучаецца да самай нашай, да самай лепшай, самай непаўторнай і самай мілагучнай беларускай мовы.





Новости центра
- 17.04.2026 «How green are you?»: день экологии в «Лидере»
- 16.04.2026 Интерактивные перемены «Интеллект экспресс»
- 16.04.2026 Интерактивные перемены в «Лидере»: «Дерево желаний»
- 15.04.2026 Диалоговая площадка «Время выбрало нас!»
- 15.04.2026 «Міф‑тайм: таямніцы беларускай міфалогіі»
- 14.04.2026 Финальное занятие лингвистического интенсива «Мир в объективе»




















