21.02.2019 Міжнародны дзень роднай мовы
Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, навучэнцы цэнтра сабраліся ў актавай зале, каб прыняць удзел у грандыёзнай і разам з тым пяшчотнай і вельмі цёплай літаратурна-музычнай кампазіцыі, падрыхтаванай тэлевізийным каналам "Лідар", які прадставіў святочны выпуск пад назвай "Гімн роднай мове".
Рыхтаваліся да яго самааддана на працягу ўсёй змены: вучылі на роднай мове вершы, песні, прыказкі і прымаўкі. Гледачы атрымалі вялікае задавальненне ад убачанага і пачутага, удзельнікі – ад выкананай работы і ад зробленых настаўніцай беларускай мовы і літаратуры спецыяльна для іх цукерак.
Актывісты змены былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі.



Новости центра
- 17.04.2026 «How green are you?»: день экологии в «Лидере»
- 16.04.2026 Интерактивные перемены «Интеллект экспресс»
- 16.04.2026 Интерактивные перемены в «Лидере»: «Дерево желаний»
- 15.04.2026 Диалоговая площадка «Время выбрало нас!»
- 15.04.2026 «Міф‑тайм: таямніцы беларускай міфалогіі»
- 14.04.2026 Финальное занятие лингвистического интенсива «Мир в объективе»




















