Апрель 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 1 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

11.04.2024 Інтэлектуальная гульня «Знаўцы роднай мовы»

На нашай вялікай планеце цудоўных моў шмат. Адны з іх вабяць прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але для кожнага чалавека на Зямлі самая блізкая  толькі адна мова - родная! Нашы дзеці павінны ведаць і адчуваць гэта ўсім сэрцам.

У фармаце інтэлектуальнай гульні «Знаўцы роднай мовы» настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Уладзіміраўна Яновіч прапанавала вучням акунуцца ў чароўны свет беларускай мовы. Падчас гульні Знаўцы ўзгадвалі беларускія прыказкі, расшыфроўвалі фразеалагізмы, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, разгадвалі загадкі. Рабілі гэта дружна і весела. А самае галоўнае, вучні яшчэ раз пераканаліся,  якая прыгожая і мілагучная наша родная мова.

ВВЕРХ